Прадстаўнікі самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» пацьвярджаюць, што ўзброеныя сэпаратысты пакінулі гэтыя населеныя пункты.
Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Украіны Андрэй Лысенка абверг інфармацыю пра тое, што ўкраінская армія мінулай ноччу нібыта ўжыла ў Лісічанску фосфарныя бомбы. Аб гэтым раней заяўляў адзін з камандзіраў сэпаратыстаў. Па словах Лысенкі, фосфарных бомбаў на ўзбраеньні ўкраінскай арміі няма.
Вайсковы кіраўнік сэпаратыстаў Ігар Стралкоў сёньня заявіў, што да прарасейскіх ваяўнікоў далучыліся 205 чалавек з Сэрбіі. Па словах Стралкова, яны папоўнілі адзін з атрадаў, дзе ўжо ёсьць 45 сэрбаў. Напярэдадні стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль горад Дзяржынск ў Данецкай вобласьці.