Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тымчук: Украінскія вайскоўцы адрэзалі ад паставак асноўныя групоўкі сэпаратыстаў


Сілавікі ўзялі пад кантроль пэрыметр Рубежнага на Луганшчыне і зачышчаюць горад ад сэпаратыстаў, часткова блякавалі суседні Лісічанск, дзе была зьнішчаная значная група баевікоў, пашырылі зону кантролю вакол Луганскага і Данецкага аэрапортаў, узмацнілі кальцо вакол Горлаўкі і Данецка — паведміў каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук.

У раёнах аэрапортаў пазыцыі сілавікоў былі абстраляныя з ракетных сыстэм залпавага вагню «Град». Зь мінамётаў, стралковай зброі ўкраінскія вайскоўцы былі абстраляныя каля населенага пункту Прадцечына і на ўсходніх ваколіцах Арцёмаўска.

Самая складаная сытуацыя захоўваецца ў памежных раёнах (Усьпінка, Марынівка, Дзякава) і каля гарадоў Данецк, Луганск, Попасна, Краснадон, Горлаўка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG