Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША занепакоены хадой расьсьледаваньня крушэньня Боінга


Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры заявіў аб неабходнасьці забясьпечыць бесьперашкодны доступ сьледчай групы да месца падзеньня малайзійскага пасажырскага самалёта на ўсходзе Ўкраіны. Кэры выказаў сваю пазыцыю ў суботу ў тэлефоннай размове зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым.

Кіраўнік дыпляматычнага ведамства ЗША выказаў асаблівую занепакоенасьць у сувязі з паведамленьнямі аб тым, што парэшткі каля трохсот ахвяраў і абломкі самалёта маглі апынуцца перамешчанымі або перайначанымі.

Кэры выказаў Лаўрову заклапочанасьць у сувязі з адсутнасьцю «належнага доступу» назіральнікаў АБСЭ і членаў міжнароднай сьледчай групы да месца падзеньня самалёта.

Украіна абвінаваціла прарасейскіх сэпаратыстаў у спробах парушыць недатыкальнасьць ахвяраў і рэчавых доказаў на месцы падзеньня «Боінга».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG