Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маскоўскім мэтро прыкруцілі стрэлку трохмілімэтровым дротам: загінула 23 чалавекі


Сьледчы камітэт Расеі лічыць, што прычынай аварыі стала халатнасьць двух майстроў службы шляху. Паводле вэрсіі праваахоўнікаў, тыя замацавалі стрэлкавы мэханізм звычайным дротам. Дрот разарваўся — і цягнік сышоў з рэек.

У выніку аварыі цягніка мэтро ў Маскве 15 ліпеня, паводле апошніх дадзеных, загінулі 23 чалавекі. Каля двух сотняў шпіталізаваныя, зь іх каля 50 у цяжкім стане.

Узбуджаная крымінальная справа паводле артыкула 263.1 КК РФ (парушэньне патрабаваньняў транспартнай бясьпекі). Па ёй ужо затрыманыя два чалавекі — Валер Башкатаў і Юры Гардоў. Яны мелі непасрэднае дачыненьне да ўстаноўкі стрэлкавага мэханізму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG