ЗША будуць пасьлядоўна садзейнічаць фармаваньню салідарнай пазыцыі з Эўразьвязам, заявіў віцэ-прэзыдэнт ЗША падчас тэлефонных кансультацый з украінскім прэзыдэнтам, паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.
Прэзыдэнт Парашэнка ў сваю чаргу заявіў: «У нас нараджаецца новая армія і новая краіна. Украіна змагаецца за дэмакратыю, салідарнасьць і свабоду. Таму сёньня падтрымка надзейных сяброў зьяўляецца для нашай дзяржавы сапраўднай каштоўнасьцю».