Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не запускае памежнае супрацоўніцтва, бо баіцца каляпсу на мяжы з Польшчай


Беларуска-польскі прымежны рух тычыцца прыкладна аднаго мільёну шасьцісот тысяч чалавек. Зь беларускага боку ў яго зону трапляюць такія буйныя гарады, як Берасьце і Гародня.

Пра гэта сёньня сказаў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Гур’янаў пасьля падпісаньня пагадненьня па выніках 9-га паседжаньня беларуска-польскай супольнай камісіі па транспамежным супрацоўніцтве. Менавіта гэтыя абставіны плюс тое, што празь беларуска-польскую мяжу і цяпер праходзіць вялікая тавара-пасажырская плынь, перашкаджае хутчэй распачаць міжпамежнае супрацоўніцтва.

«Мы спачатку павінны вырашыць шэраг арганізацыйных пытаньняў, у прыватнасьці — адкрыцьцё новых памежных пунктаў, новых палосаў для транспарту, будоўлю новых мастоў, а пасьля ўжо пачынаць запускаць гэты рух, інакш можа быць каляпс», — сказаў намесьнік міністра Гур’янаў. І ён, і прадстаўнік Польшчы, першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Пётар Стаханьчык, адмовіліся назваць дакладную дату ўступленьня гэтага дакумэнту ў дзеяньне.

Пасьля сустрэчы першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Польшчы сказаў, што ў Польшчы ўжо працуюць адпаведныя пагадненьні аб міжпамежным супрацоўніцтве з Расейскай Фэдэрацыяй і Ўкраінай. «Мы перадалі адпаведныя дакумэнты для азнаямленьня беларускаму МЗС», — сказаў прадстаўнік Польшчы. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што падобная праца з Украінай і Расеяй ня выклікала на мяжы таго каляпсу, якога так баіцца беларускі бок. «Магчыма, пасьля вывучэньня адпаведных польска-ўкраінскіх і польска-расейскіх дакумэнтаў беларускі бок ня будзе так засьцярожліва ставіцца да гэтага працэсу», — сказаў першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG