Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты абстралялі жылыя кварталы Луганску. Магчымыя ахвяры


Сэпаратысты з устаноўкі залпавага агню «Град» абстралялі жылыя кварталы Луганску.

Пра гэта паведаміў кіраўнік мэдыяцэнтру антытэрарыстычнай апэрацыі Ўладзіслаў Селязьнёў.

«З мэтай дыскрэдытацыі сіл АТА, баевікі, з жылых раёнаў, у чарговы раз разгарнуўшы ўстаноўку залпавага агню «Град», адкрылі агонь па кварталах гораду Луганску (кварталы Мірны, Стэпавы і Альхоўскі). Крыніцы паведамляюць пра ахвяраў сярод мясцовага насельніцтва», – напісаў ён на сваёй Facebook-старонцы.

«Таксама крыніцы фіксуюць імгненнае прыбыцьцё на месца здарэньняў расейскіх журналістаў», – цытуе Селязьнёва «Украінская праўда».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG