Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак паабяцаў вырашыць праблему цэлібату


Папа Францішак
Папа Францішак

Папа Рымскі Францішак заявіў, што валодае інфармацыяй, паводле якой каля двух адсоткаў прадстаўнікоў каталіцкага духавенства зьяўляюцца пэдафіламі, і назваў сэксуальныя злачынствы ў адносінах да дзяцей праказай, якая напаткала царкву.

У інтэрвію італьянскай газэце La Repubblica пантыфік таксама паабяцаў заняцца праблемай зароку бясшлюбнасьці каталіцкіх сьвятароў. Францішак сказаў, што «цэлібат быў уведзены 900 гадоў таму пасьля сьмерці нашага Госпада», адзначыўшы, што служыцелі некаторых усходне-каталіцкіх цэркваў могуць ажаніцца.

«Праблема, вядома, ёсьць, але яна не такая вялікая. Для гэтага патрабуецца час, але рашэньне гэтай праблемы існуе, і я знайду яго», — заявіў кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG