Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паганяйла: Навадворская была ідэйным змагаром з камунізмам


Гары Пагяняйла
Гары Пагяняйла

Праваабаронца Гары Паганяйла кажа, што Валерыя Навадворская на генэтычным узроўні не ўспрымала парадкі, навязаныя камуністамі, таму яе барацьба ў бальшыні выпадкаў насіла досыць агрэсіўную афарбоўку:

«На жаль, асабіста мы не былі прадстаўленыя адзін аднаму, хоць час ад часу і сустракаліся ў Маскве на розных форумах, у тым ліку праваабарончых. Цяжка зараз вось так адразу сабрацца з думкамі, сказаць нейкія словы, але гэта быў сапраўды чэсны, прыстойны, шчыры чалавек зь вельмі мэтанакіраванай пазыцыяй, якую яна ў сваім жыцьці ніколі не зьмяняла. Так, яна была скрайне агрэсіўная да сваіх апанэнтаў, не даравала ім ні малейшых адступленьняў, але гэта, што называецца, узаемна...

Што тут казаць? Мужны чалавек, была загартаваная ў пэрыяд 1960-70-х, калі ў СССР пачалося дысыдэнцтва і калі яна неўзабаве гэтаксама далучылася да антыкамуністычнай барацьбы. Хутчэй за ўсё, яна была ня столькі праваабаронцай, колькі ідэйным змагаром з камунізмам — з тагачаснай ідэалёгіяй, з тагачаснымі парадкамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG