Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы шэф дзяржбясьпекі Прыднястроўя, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку, стаў віцэ-прэм’ерам ДНР


Віцэ-прэм’ерам непрызнанай Данецкай народнай рэспублікі прызначаны Уладзімір Анцюфeеў — колішні шэф дзяржбясьпекі Прыднястроўя.

На новай пасаде Анцюфееў быў прадстаўлены журналістам на прэсавай канф’рэнцыі, у якой удзельнічалі прэм’ер-міністар ДНР Аляксандр Барадай і камандзір сэпаратыстаў Ігар Стралкоў.

Ва ўрадзе ДНР Анцюфееў будзе курыраваць пытаньні дзяржбясьпекі, судоў, юстыцыі і ўнутраных спраў.

«Правераным байцом расейскага сьвету» называе Анцюфеева сэпаратысцкі сайт «Русская весна». Рэсурс нагадвае, што яшчэ падчас савецкай службы ў Латвіі, дзе ён служыў у АМАП, Анцюфееў «удзельнічаў у супраціве нацыянал-фашызму». Улады незалежнай Латвіі ў 1991 годзе абвясьцілі Анцюфеева ў міжнародны вышук. Уладзімір Анцюфееў вядомы яшчэ пад двума прыдуманымі прозьвішчамі — Уладзімер Аляксандраў і Вадзім Шаўцоў. На пачатку 1990-х гадоў ачоліў Міністэрства дзяржбясьпекі самаабвешчанай рэспублікі Прыднястроўе (пазьней ператворанае ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі). На пачатку 2012 года яго накіравалі ў адстаўку. Гэта адбылося неўзабаве пасьля таго, як у Прыднястроўі зьмяніўся прэзыдэнт. Пасьля адстаўкі на Анцюфеева завялі крымінальную справу, бо западозрылі ў злоўжываньні паўнамоцтвамі. Пазьней справу закрылі, бо не знайшлі складу злачынства, аднак затым крымінальны перасьлед аднавілі. На пачатку 2013 года колішняга кіраўніка КДБ Прыднястроя абвясьцілі ў вышук. Сам Анцюфееў раней называў абвінавачваньні ў свой адрас надуманымі, нагадвае Lenta.ru. Быў Анцюфееў і ў Беларусі — у 1974 скончыў Менскую школу міліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG