Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў кіраўнік Цэнтру вайскова-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук.
«Авіяцыя сіл АТА нанесла ўдар па пазыцыях тэрарыстаў блізу Луганскага аэрапорту, занятага сілавікамі, – напісаў ён. – Паводле апэратыўных зьвестак групы «Інфармацыйны Супраціў», у выніку ўдару 2 танкі і 1 РСЗА «Град» баевікоў зьнішчаныя».