Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на Ўкраіну азначае канец Расеі, — Більдт


Карл Більдт
Карл Більдт

Пазыцыя краінаў Захаду па акупацыі Расеяй Крыма і яе наступных спробаў аказваць агрэсію ў дачыненьні да Ўкраіны мусіць быць адзінай, моцнай і жорсткай — заявіў міністр замежных справаў Швэцыі Карл Більдт, выступаючы ў аўторак на Атлянтычнай радзе ў Вашынгтоне.

«Скрайне важна, каб мы жорстка супрацьстаялі расейскай акупацыі Крыма. Калі мы праявім нерашучасьць, такое ж можа паўтарыцца ў будучым», — заявіў дыплямат.

Ён адзначыў, што анэксія Крыма падрывае фундамэнтальныя прынцыпы эўрапэйскай бясьпекі і сусьветнага парадку ўвогуле. Більдт зьвярнуў увагу і на іншыя сыгналы, якія сьведчаць пра апэтыты Масквы па ўсходняй Украіне. Па ягоным перакананьні, спробы расейскага кіраўніцтва ўварвацца ва Ўкраіну азначаюць канец Расеі у такім выглядзе, у якім яна існуе.

Білдт лічыць эканамічныя санкцыя важным інструмэнтам уплыву на палітыку Крамля. Адначасова ўжываньне шырокіх абмежавальных мераў супраць Расеі прывяло б да каляпсу яе эканомікі, якая пацягне за сабой эканомікі іншых краінаў рэгіёна, найперш Украіны, — мяркуе Більдт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG