Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Лобаў здаў на зваршчыка. Дыплём паказалі — і забралі


У палітвязьня Эдуарда Лобава скончылася навучаньне на зваршчыка, якое ён праходзіў у івацэвіцкай калёніі. Падчас званку дамоў Эдуард Лобаў паведаміў, што пасьпяхова здаў экзамэн і атрымаў дыплём, які адразу забралі.

Маці палітвязьня Марына Лобава: «Пазваніў, сказаў, што атрымаў дыплём, які далі патрымаць у руках, паглядзець на яго — і адабралі. Бо паводле іх правілаў дакумэнтаў у вязьня на руках ня можа быць, аддадуць па вызваленьні. Але працы па гэтай спэцыяльнасьці ў калёніі няма, там толькі піларама, лесапавал. Але ўсё роўна добра, у гаспадарцы дома прыдасца».

Паводле Марыны Лобавай, яе сын на ўмовы ўтрыманьня ня скардзіўся. 18 ліпеня да вызваленьня Эдуарду Лобаву застанецца 5 месяцаў. «Ён у думках, мяркую, ужо на волі», — кажа Марына Лобава.

Маладафронтавец Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня нібыта з бойку зь мінакамі, якую лічыць правакацыяй спэцслужбаў. У Беларусі дамагаюцца датэрміновага вызваленьня палітвязьня Эдуарда Лобава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG