Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка гатовы да двухбаковага перамір’я. «ДНР» не пярэчыць


Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў, што пры пэўных умовах гатовы вярнуцца да рэжыму спыненьня агню. Пра гэта ён сказаў падчас тэлефоннай размовы зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Прэзыдэнт падкрэсьліў, што гатовы вярнуцца да рэжыму спыненьня агню, як толькі будзе пацьверджаньне аб яго захаваньні ў двухбаковым фармаце, а таксама пры вызваленьні ўсіх закладнікаў і ўстанаўленьня кантролю за мяжой пры маніторынгу АБСЭ.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што гатовы да пачатку канструктыўных палітычных перамоваў безь якіх-небудзь дадатковых умоваў.

У сваю чаргу Байдэн запэўніў, што ЗША падзяляюць і падтрымліваюць падыход прэзыдэнта Ўкраіны да ўрэгуляваньня сытуацыі.

Самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка» («ДНР») таксама не пярэчыць супраць двухбаковага спыненьня агню, аднак ня верыць у мірныя намеры Парашэнкі. Пра гэта РІА Новості заявіў намесьнік так званага «міністра абароны» «ДНР» Фёдар Бярэзін.

Раней у чацьвер прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікалі прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна пераканаць сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны пайсьці на перамовы з уладай для дасягненьня двухбаковага перамір’я.

У тэлефоннай размове з Пуціным эўрапейскія лідэры падкрэсьлілі неабходнасьць да 5 ліпеня правесьці пасяджэньне кантактнай групы з Кіеву, каб вызначыць умовы спыненьня агню ў зоне канфлікту, — у рамках дамоўленасьцей, дасягнутых у сераду ў Бэрліне кіраўнікамі МЗС Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG