Пра гэта паведаміла агенцтва УНІАН са спасылкай на сваю крыніцу. «Інтэрфаксу» гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў МУС Украіны.
«Азараў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук», – цытуе «Інтэрфакс» прэс-службу ведамства.
У МУС удакладнілі, што гаворка не ідзе аб міжнародным вышуку, паколькі Азарава ня будуць шукаць па лініі Інтэрполу.
Прэс-служба не паведаміла, у сувязі зь якой справай шукаюць экс-прэм'ера. У дачыненьні да дзеячоў ранейшай улады ва Ўкраіне вядзецца цэлы шэраг расьсьледаваньняў.