Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне новы міністар абароны і начальнік Генштабу


Вярхоўная рада Ўкраіны
Вярхоўная рада Ўкраіны

Пятро Парашэнка ўзмацняе сілавы блёк: замест выканаўцы абавязкаў міністра абароны прызначаны новы міністар, заменены таксама начальнік Генштабу.

Вярхоўная Рада Ўкраіны 260 галасамі прызначыла міністрам абароны генэрал-палкоўніка Валерыя Гэлэтэя.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў начальнікам Генштабу Ўзброеных сіл Украіны Віктара Мужэнку і прадставіў у парлямэнт кандыдатуру Валерыя Гэлэтэя на пасаду міністра абароны.

Міністар абароны разам з кіраўніком СБУ, міністрам замежных спраў і генпракурорам паводле Канстытуцыі 2004 году, якая ў лютым была адноўленая ва Ўкраіне, уваходзіць у «прэзыдэнцкую квоту» прызначэньняў. Паводле Канстытуцыі прэзыдэнт — Вярхоўны галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны, ён прызначае на пасады і вызваляе ад пасадаў вышэйшае камандаваньне Ўзброеных Сіл, іншых вайсковых фармаваньняў, ажыцьцяўляе кіраўніцтва ў сфэрах нацыянальнай бясьпекі і абароны дзяржавы.

З сакавіка выканаўцам абавязкаў міністра абароны Ўкраіны быў Міхаіл Коваль, які актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе.

Гэлэтэй да сёньня быў начальнікам Упраўленьня дзяржаўнай аховы Ўкраіны, раней працаваў у структуры МУС.

Былы начальнік Генэральнага штабу — камандуючы Ўзброеных сіл Украіны Міхаіл Куцын быў кантужаны ў сераду ў раёне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе.

«Я хацеў бы выказаць словы падзякі начальніку генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны Міхаілу Куцыну, які ўчора падчас баявых дзеяньняў у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі быў кантужаны і цяпер з страсеньнем мозгу знаходзіцца ў шпіталі. Дзякую вам, спадар генэрал, за службу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG