Раніцай 3 ліпеня затрыманы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антон Жылко.
Да Антона Жылко супрацоўнікі міліцыі зьявіліся проста на кватэру. Яны сказалі, што гэта не затрыманьне, а запрашэньне на «прафіляктычную гутарку з начальнікам грамадзкай бясьпекі Партызанскага раёна». Аднак сыходзіць адмовіліся, так што адступіць ад «запрашэньня» не атрымлівалася.
Актывіст дастаўлены ў РУУС Партызанскага раёна Менска. Не выключана, што «гутарка» працягнецца да заканчэньня сьвяточных захадаў у Менску.
На пытаньне сяброў Антона, калі яго адпусьцяць, дзяжурны РУУС аказаў: «Можаце не чакаць», паведамляе прэсавая служба АГП.
Не так даўно Антон Жылко выйшаў з турмы на Акрэсьціна, дзе адбываў адкладзены арышт, атрыманыя яшчэ ў статусе дэпутата падчас мясцовай кампаніі.