Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэа: сэпаратысты добраахвотна здаюцца ўкраінскаму войску (УВАГА! ЛАЯНКА!)


Вайсковыя тэлеапэратары выклалі ў інтэрнэт відэазапіс таго, як баевікі здаюцца зь белымі сьцягамі ўкраінскім вайскоўцам.

Сьпікер інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка паведаміў , што Расея закрыла тры міжнародных аўтамабільных пункты пропуску на мяжы з Украінай і імкнецца не прапусьціць на сваю тэрыторыю баевікоў з тэрыторыі Ўкраіны.

«У прыватнасьці, 1 ліпеня зачыненыя міжнародныя аўтамабільныя пункты пропуску "Гукава","Данецк","Навашахцінск" Растоўскай вобласьці», — сказаў Лысенка. Ён растлумачыў, што праз гэтыя пункты пропуску раней бесьперашкодна праходзілі баевікі. «Цяпер у гэтых пунктах расейскі бок абсталяваў спэцыяльныя блёкпосты, узмацніўшы іх цяжкай браніраванай тэхнікай», — падкрэсьліў Лысенка. Паводле яго, ёсьць дадзеныя аб тым, што праз гэтыя пункты пропуску «забаронена выпускаць узброеных баевікоў, якія спрабуюць уцячы з тэрыторыі Украіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG