Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС Украіны заявілі пра тысячу забітых баевікоў


Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак сьцьвярджае, што 1 ліпеня ў першы дзень Антытэрарыстычнай апэрацыі пасьля спыненьня аднабаковага перамір’я ў Данбасе, было зьнішчана каля тысячы сэпаратыстаў.

«Першы дзень аднаўленьня актыўнай фазы АТА. Коратка: наступальныя сілы Нацгвардыі і Ўзброеных сіл Украіны вызвалілі ад расейскіх наймітаў некалькі стратэгічна важных гарадоў у Данецкай і Луганскай абласьцях, а таксама аднавілі кантроль над памежным пунктам «Даўжанскі». Магутнымі лякальнымі ўдарамі па базах і пазыцыях тэрарыстаў зьнішчана больш за 1000 баявікоў. Сэпаратысты гатовыя скласьці зброю і спрабуюць дамовіцца аб «калідоры» ў Расею або гарантыі амністыі для тых, хто не зьдзяйсьняў цяжкіх злачынстваў«,— напісаў Шкірак на сваёй старонцы ў Facebook.

Пазьней ён паведаміў аб прыбыцьці ў зону АТА міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава, камандуючага Нацгвардыяй Сьцяпана Палтарака.

Увечары 1 ліпеня ў зону правядзеньня апэрацыі прыбыло падмацаваньне — спэцпадразьдзяленьне МУС «Кіеў-1» і некалькі рот рэзэрвовага палка Нацыянальнай гвардыі. Пра гэта на брыфінгу ў Ізюме Харкаўскай вобласьці паведаміў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў, паведамляе УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG