Гэты дакумэнт прэм’ер-міністар краіны Юрыя Лянкэ падпісаў 27 чэрвеня ў Брусэлі.
Старшыня парлямэнта Малдовы Ігар Корман заклікаў дэпутатаў незалежна ад палітычнай арыентацыі прагаласаваць за ратыфікацыю пагадненьня.
Брусэль раней плянаваў падпісаць палітычную і гандлёвую дамову з Кішынёвам ў канцы 2014 года. Але пасьля анэксіі Расеяй ўкраінскага Крыму Эўразьвяз зьмяніў дату на фоне асьцярог, што Масква паспрабуе перашкаджаць працэсу эўраінтэграцыі Ўкраіны, Грузіі і Малдовы.
У Кішынёве сёньня пройдзе спэцыяльнае пасяджэньне парлямэнту для ратыфікацыі Пагадненьня аб асацыяцыі Малдовы з Эўрапейскім зьвязам.
Самае папулярнае
1