Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клімкін, Лаўроў, Штайнмаер і Фабіюс абмяркуюць ўкраінскі крызіс


Міністры замежных спраў Украіны, Расеі, Францыі і ФРГ ў Бэрліне абмяркуюць падзеі ў Данбасе. Пра гэта паведамляюць французскія дыпляматычныя крыніцы.

1 ліпеня ўкраінскія ўрадавыя войскі аднавілі наступ на прарасейскіх баевікоў на ўсходзе краіны пасьля правалу намаганьняў па рашэньні крызісу за кошт 10-дзённага аднабаковага перамір’я, абвешчанага прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ўкраінскі прэзыдэнт «узяў на сябе адказнасьць за рашэньні аб баявых дзеяньнях ва Ўкраіне».

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў дадаў у тэлефоннай размове з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры, што рашэньне Парашэнкі не працягваць спыненьне агню дало пачатак «новаму цыклю кровапраліцьця з наступствамі, непрадказальнымі для ўкраінскай дзяржавы».

Затое сьпікер Дзярждэпартамэнта ЗША Мэры Гарф назвала дзеяньні ўкраінскай улады абгрунтаванымі:

«Прэзыдэнт Парашэнка увёў сямідзённае спыненьне агню, ён прытрымліваўся яго, ён працягнуў яго яшчэ на тры дні. Але факт застаецца фактам: многія сэпаратысты не выконвалі перамір’е, і Парашэнка мае права абараняць сваю краіну», — адзначыла прэс-сакратар.

Позна ўвечары 30 чэрвеня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка па выніках пасяджэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны прыняў рашэньне прыпыніць дзеяньне рэжыму аднабаковага спыненьня агню на Данбасе. Пасьля гэтага аднавілася актыўная фаза антытэрарыстычнай апэрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG