Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загадчык сэктару часу: Не было даручэньняў пераходзіць на зімовы час


Дзяржаўная Дума Расеі разглядае законапраект аб вяртаньні на зімовы час, паводле якога рэгіёны РФ будуць разьбітыя на часавыя зоны. Беларусь не зьбіраецца ўсьлед за Расеяй пераходзіць на зімовы час.

«Гэта вырашае Савет міністраў, але мы павінны паведаміць іншым краінам СНД за месяц. Даручэньняў на гэты конт не было. Міжгаліновая камісія ў справе часу і частаты разглядае такія пытаньні цягам году. Але на дадзены момант камісія нічога не разглядала», — заявіў Радыё Свабода Аляксандар Галыга, загадчык Сэктару часу Інстытуту мэтралёгіі.

У 2011 Расея скасавала перавод стрэлак два разы на год. Гэтую зьмену ініцыяваў тагачасны прэзыдэнт РФ Дзьмітры Мядзьведзеў.

Сьледам за Расеяй ад пераводу стрэлак адмовілася і Беларусь. Прычынай такога кроку чыноўнікі называлі неабходнасьць каардынаваць час з краінамі, якія ўваходзяць у Мытны саюз.

У выніку такога рашэньня ўзімку розьніца ў часе паміж Менскам і Кіевам склала адну гадзіну, а паміж Менскам і Варшавай — дзьве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG