Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылія і Калюмбія выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіянату сьвету


На чэмпіянаце сьвету па футболе ў Бразыліі пачаліся матчы 1/8 фіналу.

Першым чвэрцьфіналістам стала зборная Бразыліі. Асноўны час яе матчу супраць каманды Чылі завяршыўся ўнічыю 1:1.

Галы забілі: у Бразыліі - Луіс, у Чылі - Санчэс. У овэртайме мячоў забіта не было, а ў сэрыі пэнальці бразыльцы былі дакладнейшыя 3:2.

У другім матчы 1/8 фіналу Калюмбія нанесла паражэньне Ўругваю 2:0. Абодва мячы забіў Радрыгес.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG