Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу — рэфэрэндум па дэмакратызацыі. Кітай лічыць яго «незаконным»


Будынкі ў Ганконгу
Будынкі ў Ганконгу

У Ганконгу тры з паловай мільёны выбарнікаў удзельнічаюць у неафіцыйным рэфэрэндуме аб правядзеньні дэмакратычных рэформаў і абраньні кіраўніка выканаўчай улады. Цяпер ён абіраецца калегіяй з 1200 чалавек. Кітайскія ўлады абяцаюць увесьці ў 2017 годзе прамыя выбары. Аднак, урад Кітая мае намер захаваць за сабой права ўплываць на сьпіс кандыдатаў.

На рэфэрэндуме грамадзянам прапануецца выказацца за або супраць вылучэньня кандыдатаў пасьля папярэдняга ўхваленьня ўладаў.

Улады Кітайскай Народнай Рэспублікі назвалі рэфэрэндум у Ганконгу «незаконным».

Ганконг — адмысловы адміністрацыйны раён КНР, адзін з галоўных азіяцкіх і фінансавых цэнтраў сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG