Паліцыя паведаміла, што на наступны дзень пасьля забойства былі арыштаваныя бацька, маці, дзед і двое дзядзькоў маладой. 17-гадовая дзяўчына і мужчына ва ўзросьце 31 году ажаніліся ў гэтым месяцы без дазволу бацькоў ў правінцыі Пунджаб на ўсходзе Пакістану. Большасьць шлюбаў у Пакістане адбываюцца паводле рашэньня старэйшых у сям’і.
У мінулым месяцы сваякамі была забітая 25-гадовая цяжарная Фарзана Парвін, якая ўзяла шлюб бяз згоды бацькоў.
Паводле праваабрончых арганізацый, летась у Пакістане 869 жанчын сталі ахвярамі «забойстваў гонару». Некаторыя лічаць, што гэтая лічба ўдвая большая. Забойцы звычайна атрымліваюць нязначныя пакараньні альбо іх апраўдваюць.