Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Сёньня — адзін з гістарычных момантаў за гады незалежнасьці Ўкраіны


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка



Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў сёньняшняе канчатковае падпісаньне Пагадненьня аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам адным «з гістарычных дзён для Ўкраіны пасьля атрыманьня незалежнасьці».

Пра гэта ён заявіў журналістам у Брусэлі перад цырымоніяй падпісаньня пагадненьня, паведамляе УНІАН.

«Я думаю, што гэта — адзін з гістарычных дзён пасьля незалежнасьці. Я мяркую, што мы павінны выкарыстоўваць гэтую магчымасьць, каб мадэрнізаваць краіну. Для гэтага нам патрэбныя мір і бясьпека. Мы таксама чакаем, што сёньня Эўразьвяз прадэманструе такую ж салідарнасьць, як і раней», — сказаў прэзыдэнт Украіны.

Украіна, Грузія і Малдова падпісваюць у Брусэлі ключавыя дамоўленасьці з Эўрапейскім Зьвязам.

Украіна падпісвае пагадненьне аб больш цесных эканамічных сувязях і зоне вольнага гандлю з ЭЗ, што зьяўляецца часткай пагадненьня аб асацыяцыі. Адмова былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча падпісваць гэта пагадненьне ў лістападзе мінулага году выклікала масавыя акцыі пратэсту, якія ў канчатковым выніку прывялі да зьвяржэньня ягонага рэжыму.

У сакавіку ЭЗ і Кіеў падпісалі палітычнае пагадненьне. Брусэль плянаваў падпісаць палітычныя і гандлёвыя дамовы з Кішынёвам і Тбілісі ў канцы 2014 году, але зьмяніў даты на фоне асьцярог, што Масква паспрабуе перашкаджаць гэтаму працэсу.

Пасьля заключэньня пагадненьняў Украіна, Малдова і Грузія атрымаюць доступ да рынку Эўразьвязу зь яго 500 мільёнамі спажыўцоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG