Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна, Грузія і Малдова падпісваюць пагадненьні з Эўразьвязам (трансьляцыя)




Украіна, Грузія і Малдова падпісваюць у Брусэлі ключавыя дамоўленасьці з Эўрапейскім зьвязам. Радыё Свабода вядзе прамую трансьляцыю гэтай падзеі.



Украіна падпісвае пагадненьне аб больш цесных эканамічных сувязях і зоне вольнага гандлю з ЭЗ, што зьяўляецца часткай пагадненьня аб асацыяцыі. Адмова былога прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча ад падпісаньня гэтага пагадненьня ў лістападзе мінулага года выклікала Эўрамайдан, які ў канчатковым выніку прывёў да зьвяржэньня ягонага рэжыму.

У сакавіку ЭЗ і Кіеў падпісалі палітычнае пагадненьне. Брусэль плянаваў падпісаць палітычныя і гандлёвыя дамовы з Кішынёвам і Тбілісі ў канцы 2014 года, але зьмяніў даты на фоне асьцярог, што Масква паспрабуе перашкаджаць гэтаму працэсу.

Пасьля заключэньня пагадненьняў Украіна, Малдова і Грузія атрымаюць доступ да рынку Эўразьвязу зь яго 500 мільёнамі спажыўцоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG