Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая трансьляцыя спэктакля Red Forest на сайце Свабоды


26 чэрвеня ў беларускіх гледачоў будзе ўнікальная магчымасьць убачыць новы спэктакль Беларускага Свабоднага тэатру Red Forest.

Спэктакль прадстаўляе Беларусь на найбуйнейшым брытанскім тэатральным фэстывалі LIFT.

Прамая трансьляцыя са сцэны лёнданскага тэатру Young Vic пачнецца ў 21.45 паводле менскага часу.

Для стварэньня гэтага спэктаклю чальцы творчай групы правялі экспэдыцыю па дзевяці краінах на пяці кантынэнтах: Аўстраліі, Банглядэш, Беларусі, Бразыліі, Вялікабрытаніі, Індыі, Марока, Нігерыі, ЗША.

Над спэктаклем працавала міжнародная група, якая прадстаўляе сем краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG