Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго ловяць на «жучкоў». Жывая Свабода з Аленай Радкевіч ад 18.00


Польскі часопіс Wprost апублікаваў раздрукоўку тэлефоннай гутаркі міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і былога міністра фінансаў Яцэка Растоўскага. Публікацыя спарадзіла гучны скандал. Каму была выгадна публікацыя гэтай тэлефоннай гутаркі? Якія ў яе могуць быць палітычныя наступствы? І што яна кажа пра культурны ўзровень суразмоўцаў?

СЛУХАЦЬ ЖЫВЫ ЭФІР



У праграме таксама:

Алесь Бяляцкі зладзіў першую па выхадзе на волю прэсавую канфэрэнцыю. Ён сказаў, што не шкадуе пра тры гады за кратамі і што сядзець яму было “ўнутрана лёгка”

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч да канца чэрвеня пакіне Менск у сувязі з завяршэньнем сваіх паўнамоцтваў

Пасьля таго як Украіна падпіша пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам, урад Расеі прыме рашэньне пра абарону свайго рынку. Аналітыкі прагназуюць, што Беларусь ня будзе прымаць такіх захадаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG