Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абвінавачвае «ўкраінскі бок» у парушэньні замірэньня на ўсходзе Ўкраіны


«Сёньня ноччу мы бачылі дастаткова актыўную працу артылерыі з украінскага боку. Я не бяруся сказаць, хто гэта робіць, але гэта адбываецца», — перадае словы Пуціна расейскае інфармагенцтва «Інтэрфакс».

Па дадзеных украінскіх ваенных экспэртаў, сілы антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны выконваюць загад прэзыдэнта Парашэнкі аб замірэньні. Украінскія сілавікі не пераходзяць да актыўных дзеяньняў, яны адкрываюць агонь на абстрэл з боку баевікоў.

Прэзыдэнт Пятро Парашэнка аддаў загад аб спыненьні вагню на ўсходзе Украіны з 22:00 20 чэрвеня да 22:00 27 чэрвеня. Паводле яго слоў, «гэтая фаза мірнага пляну павінна мець дакладна абмежаваны тэрмін для таго, каб усе, хто падтрымлівае плян прэзыдэнта, маглі скласьці зброю».

21 чэрвеня прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін фармальна падтрымаў рашэньне Парашэнкі аб спыненьні агню, але адзначыў, што мірны плян не павінен мець характар «ультыматуму апалчэнцам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG