Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Залаты батон для Лукашэнкі. Эфір з Аляксеем Знаткевічам ад 18-й (+ВЭБКАМЭРА)


Вядомы расейскі тэлефонны жартаўнік Vovan222 нібыта разыграў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, прыкінуўшыся сынам Віктара Януковіча.

На аўдыёзапісе чалавек з голасам вельмі падобным да Лукашэнкавага гаворыць, што гатовы прыняць Януковіча-старэйшага ў Беларусі. Прэс-служба прэзыдэнта Беларусі адмовілася камэнтаваць зьяўленьне аўдыёзапісу.

У акруговым судзе Варшавы пачаўся закрыты працэс над беларускім грамадзянінам, якога абвінавачваюць у шпіянажы супраць Польшчы. На судзе працуе перакладчык зь беларускай мовы.

СЛУХАЦЬ ЭФІР


У Беларусі распачалося цэнтралізаванае тэставаньне – пачатак уступнай кампаніі ў ВНУ краіны. На ўдзел у ім зарэгістраваліся 105 тысяч 669 абітурыентаў.

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа скончылі яшчэ 17 хлопцаў і дзяўчат. Ліцэй зачынілі на пачатку 2000-х на загад Міністэрства адукацыі, і ад таго часу ён працуе фактычна падпольна.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

XS
SM
MD
LG