Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску новы трэнд — літаратурныя кавярні, дзе можа пачытаць свае вершы


Свае вершы чытае Эмілія Вольная
Свае вершы чытае Эмілія Вольная
Вы прыходзіце ў кавярню ўзяць кавы і далей бегчы па сваіх справах, а там творыцца нешта незвычайнае — выходзяць маладзёны і чытаюць нікому не вядомыя вершы, аплядуюць? Нехта падумае, што карпаратыў ці рэпетыцыя. А насамрэч вы трапілі не ў звычайную, а ў літаратурную кавярню.

У такую кавярню завітаў журналіст Аляксей Сапрыкін і адчуў увесь рамантызм вершаў пад акампанэмэнт кава-машыны.

Пра літаратурную кавярню ён пагутарыў зь стваральніцай, паэткай Алісай Ахрамовіч.
Аліса Ахрамовіч
Аліса Ахрамовіч


— Як узьнікла ідэя стварэньня літкавярні?
— Ідэя стварэньня Літкавярні належыць майму знаёмаму — аднаму з заснавальнікаў праекту «Талака.бай», — Івану Вядзеніну. Мы сустрэліся выпадкова на нейкім мерапрыемстве ў кнігарні Логвінаў. І ў размове пра сучасных паэтаў і праблемы зь імі зьвязаныя Іван прапанаваў мне такі варыянт мерапрыемства, каб я паглядзела на практыцы, ці ёсьць попыт у людзей на расейскамоўную ды дзьвюхмоўную паэзію.

— То бок, вы лічыце, што зь беларускамоўнай паэзіяй сытуацыя не такая кепская?
— Наша краіна і яе культура знаходзяцца ў такім стане зараз, калі звычайныя для Эўропы ды астатняга сьвету рэчы тут толькі адкрываюцца пісьменьнікамі, паэтамі, музыкамі, мастакамі... Насамрэч, як на мяне, попыт ёсьць на ўсё, што існуе, але спачатку тое, што існуе, трэба знайсьці і ўсім паказаць. Беларускамоўная паэзія — не выключэньне. Ужо ёсьць некалькі беларускамоўных паэтаў, якія стварылі сваё асаблівае кола прыхільнікаў. Зь беларускай прасьцей, бо неўзабаве расейскамоўнае і ўсё, што нагадвае беларусам пра гістарычных акупантаў, будзе існаваць у «рэзэрвацыі», але яшчэ час гэты не наступіў.

— Ці ёсьць зацікаўленнасьць з боку маладзёнаў у сучаснай паэзіі?
— На адной з сустрэчаў нашай літкавярні нейкая дзяўчына сказала, што цяпер няшмат месцаў, дзе можна пачуць паэзію ў такім выглядзе — якая вылятае з вуснаў саміх яе стваральнікаў. І я, як маладая паэтка, чую шмат словаў такога кшталту ад гасьцей маіх чытаньняў, таму, мяркую, зацікаўленасьць ёсьць.


Паводле Алісы, у Беларусі ёсьць маладыя паэты, якія могуць стаць новым Рыгорам Барадуліным ці Генадзем Бураўкіным. Галоўнае, гэта даць маладым паэтам аўдыторыю і магчымасьць публічнага выступу перад невядомай аўдыторыяй:
«Час зьмяняецца, форма падачы мусіць пераўтварацца ў іншую, вынаходзіць новыя шляхі. І гэта ў пэўным сэнсе літаратурны натуральны адбор. Як героямі, так і паэтамі становяцца».

І вось, літаратурная кавярня адчынілася. На імправізаваную сцэну выходзіць першы выступовец, паэт — Алесь Сьнег. Усе наведнікі кавярні, пачуўшы вершы, адклалі ўбок свае справы і з зацікаўленнасьцю пачалі назіраць, што гэта такое тут адбываецца. Са звычайных наведнікаў яны пераўтварыліся ў гасьцей і сяброў паэтаў.

Падчас мерапрыемства адзін зь іх, нечакана для ўсіх, выйшаў на сцэну і заявіў, што шукае паэтаў для паездкі ў Армэнію на паэтычны фэст і прапанаваў прачытаць усім «верш на мільён». Гэткі сюрпрыз моцна ўразіў прысутных выступоўцаў: Алеся Сьнега, Ганну Волкаву, Andrusia Zakachanaha, Mate Lakiato, Облачный Ёж і Эмілію Вольную. Яны далей чыталі свае вершы зь вялікім імпэтам, і хацелі спадабацца незнаёмцу зь цікавай прапановай.
Алесь Сьнег
Алесь Сьнег


Алесь Сьнег быў адным зь нешматлікіх, хто чытаў свае вершы па-беларуску.
— Ідэя выступаць у кавярні даволі цікавая і арыгінальная. Па-першае, пра мае вершы там наўрад ці хто ведае. Таму ў кавярні падчас гэтага праекту я адкрываю для сябе новую публіку, і наадварот. І тым больш беларускай мовы у кавярнях не хапае, таму варта напоўніць такія месцы родным словам.

— Ці можна з дапамогай вершаў прыцягнуць увагу да сябе ці да істотных падзеяў у грамадзтве?
— З дапамогай вершаў, адназначна, можна многае. Самае вартае: прыцягнуць увагу слухачоў да беларускай мовы, паказаць, што яна ня проста ёсьць, а разьвіваецца.

— Хто зьяўляецца тваім натхняльнікам ці музай?
— Натхняльнікам часьцей за ўсё зьяўляюцца людзі і падзеі. Пішу збольшага пра тое, што адбываецца ў рэчаіснасьці.

У будучыні Літкавярня плянуе разьвівацца. Кофебокс, дзе цяпер праходзяць мерапрыемствы, прапанаваў новыя пляцоўкі, паэты пачынаюць праяўляць ініцыятыву і ахвоту выступаць.

Тры гадзіны паэзіі праляцелі незаўважна. Але літаратурная кавярня не пераўтварылася ў звычайную, як карэта ў гарбуз зь вядомай казкі. Паэтычны дух віруе разам са смакам сьвежай кавы.

Аляксей Сапрыкін для Радыё Свабода
Фота: Kate Khursan
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG