Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Расея працягваюць у Кіеве газавыя перамовы


У гэтыя хвіліны ў Кіеве ў гатэлі Hilton пачынаецца чарговы раўнд ўкраінска-расейскіх газавых перамоваў пры пасярэдніцтве Эўразьвязу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўкраіны.

Таксама, паводле інфармацыі hromadske.tv, кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер не зьявіўся на трохбаковыя перамовы. Па словах міністра энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Украіны Юрыя Продана, дыялёг можа аднавіцца а 18:00.

14 чэрвеня бакі не знайшлі рашэньні па пытаньні цаны на даставы газу. Эўракамісар па пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Этынгер, які ўдзельнічае ў дыялёгу, паведаміў аб працягу перамоваў 15 чэрвеня.

У нядзелю апоўначы прэм'ер-міністар Украіны Арсен Яцанюк праводзіў сустрэчу з Этынгерам і ня выключыў магчымасьці свайго асабістага ўдзелу ў перамовах, перадае Ўрадавы партал.

Праз беспасьпяховасьць газавых перамоваў на гэтым тыдні Яцанюк даручыў профільным ведамствам рыхтавацца да адключэньня даставаў прыроднага газу з 16 чэрвеня 2014 года. Міністэрства юстыцыі завяршыць працэдуру падрыхтоўкі да абароны інтарэсаў Украіны ў адносінах паміж НАК «Нафтагаз Украіны» і ААТ «Газпром» у Стакгольмскім арбітражы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG