Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Са мною ўжо вітаюцца


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў у інтэрвію сэрбскім СМІ, што апошнім часам у адносінах да афіцыйнага Менску з Эўразьвязам пазначылася паляпшэньне.

«Прынамсі, са мной ужо вітаюцца і размаўляюць», – сказаў ён. Паводле яго, гэта «вялікі прагрэс».

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў, што ён гатовы да дыялёгу з палітыкамі зь любой краіны, калі гэта будзе дыялёг у інтарэсах беларускага народа. «Я за гэтую тэрыторыю адказваю таксама, як Мэркель за Нямеччыну або Камароўскі і Туск за Польшчу», – заявіў Лукашэнка.

Прэзыдэнт Беларусі таксама заўважыў, што ў Эўропе ўжо пачалі разумець, што канфрантацыя ні да чаго не прывядзе.

«Яны зразумелі, што лепш мець больш-менш стабільную Ўкраіну і Беларусь, чым вось такая вайна», – сказаў Лукашэнка, бо «не бывае чужых канфліктаў, калі гэта Эўропа, украінскіх канфліктаў». Маўляў, няма гарантый таго, што падобныя ўкраінскім падзеі заўтра не адбудуцца ў Польшчы ці ў Нямеччыне.

Паводле Лукашэнкі, каб жыць спакойна, трэба «не ствараць праблем сваім суседзям і не распальваць там пажар». «Эўропа, напэўна, працьверазела і гэта пачынае разумець», – сказаў Аляксандар Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG