Лукашэнка: «Супраць Украіны мы не ваюем»
У інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі прынялі ўдзел кіраўнікі 23 дзяржаваў. Прэзыдэнт Грузіі Георгі Маргвелашвілі паведаміў, што дамаўляецца з Парашэнкам аб узаемадзеяньні. Аляксандар Лукашэнка запэўніў, што Беларусь падтрымлівае Украіну. Экс-прэзыдэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі падтрымаў падпісаньне новага пагадненьня з гарантыямі бясьпекі для Ўкраіны замест Будапэшцкага мэмарандума.