Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва FIFA абвінавачваюць у карупцыі


Міжнародная фэдэрацыя футболу ФІФА сутыкнулася з новымі абвінавачваньнямі ў карупцыі ў сувязі з рашэньнем выбраць Катар месцам правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе ў 2022 годзе.

У суботу газэта Sunday Times абвінаваціла былога сябра выканаўчага камітэту ФІФА Мухамада бін Хамама у тым, што ён выдаткаваў адзін мільён 700 тысяч даляраў, каб заручыцца падтрымкай заяўкі Катару з боку прадстаўнікоў выканкаму ФІФА з краінаў Азіі.

Таксама паведамляецца, што бін Хамам арганізаваў перамовы на ўрадавым узроўні для прадстаўніка выканкаму фэдэрацыі Тайлянду Вораві Макудзі, каб абмеркаваць магчымасьць заключэньня кантракту коштам у дзясяткі мільёнаў даляраў аб даставах газу ў яго краіну.

Як піша брытанская газэта, Макудзі запрасілі наведаць прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і афіцыйных асоб Катару перад галасаваньнем у ФІФА ў 2010 годзе, падчас якога краінамі-гаспадарамі чэмпіянатаў 2018 і 2022 былі абраныя Расея і Катар адпаведна.

Незалежны камітэт ФІФА пачаў расьсьледаванне гэтых абвінавачваньняў. Арганізатары чэмпіянату ў Катары адпрэчваюць усе падазрэньні ў супрацьзаконных дзеяньнях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG