Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Елісееў: Лукашэнка карыстаецца ўкраінскімі падзеямі на сваю карысьць


Андрэй Елісееў
Аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Андрэй Елісееў кажа Свабодзе, што Аляксандар Лукашэнка заняў ва ўкраінскіх падзеях вельмі выгодную для сябе сытуацыю:

«Ён на гэтым падняў свой рэйтынг у Беларусі. І тое, што ён сёньня казаў журналістам, робіць стаўленьне да яго ва Ўкраіне станоўчым. Як і тое, што ён казаў у праграме Шустэра.

Мне падаецца, ягоныя сёньняшнія выказваньні даволі адэкватныя. Сапраўды, Украіне варта дамаўляцца і з Эўразьвязам, і з Расеяй. Я з гэтым пагаджаюся. Бо калі Ўкраіна падпіша цалкам дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам, то Масква можа ўжыць вельмі моцныя эканамічныя рычагі. І калі, напрыклад, будуць паднятыя мыты на шэраг украінскіх тавараў, то гэта прывядзе да вялікіх стратаў украінскага бюджэту.

А выказваньні наконт Крыму і Ўсходу Ўкраіны таксама даволі дыпляматычныя. З сэпаратыстамі, безумоўна, трэба ваяваць. Але з другога боку, трэба разабрацца, хто такі тэрарыст. Бо міжнародныя арганізацыі ня раяць ужываць гэты тэрмін так шырока, як гэта робяць украінскія СМІ. І гэта ўсё пацьвярджае, што пазыцыя, якую заняў Лукашэнка,сапраўды вельмі выгодная».
XS
SM
MD
LG