Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільёны Януковіча і «Каляндар Бахарэвіча»: Эфір з Аляксеем Знаткевічам ад 18.00


Швэйцарыя заблякавала 137 мільёнаў эўра, якія захоўваюцца на рахунках былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і некаторых прадстаўнікоў ягонага атачэньня.

Сёньня ў менскай галерэі «Ў» адбываецца прэзэнтацыя «Календара Бахарэвіча». Кніга складаецца з штодзённых эсэ пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча, якія публікаваліся цягам мінулага году на сайце Радыё Свабода.

Значная частка гандляроў усіх віцебскіх кірмашоў спынілі працу на адзін дзень. Ад 1 ліпеня ім пагражае канфіскацыя рэшткаў тавараў, на якія няма дакумэнтаў з пацьвярджэньнем якасьці.

Першамайскі суд Менску працягнуў яшчэ на 3 месяцы прэвэнтыўны нагляд над былым палітвязьнем, сустаршынём «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам.

Грамадзкі актывіст Гэнік Лойка дамогся ад суду перакладчыка на беларускую мову.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

XS
SM
MD
LG