Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бойка ў трамваі: Ластоўскі раіць сьведкам зьвяртацца ў міліцыю


Відэазапіс, на якім трое мужчынаў зьбіваюць і выкідаюць зь менскага трамвая сталую жанчыну, зьявіўся на рэсурсе onliner.by.

Тацяна, якая была сьведкай бойкі, даслала відэа інцыдэнту ў рэдакцыю сайта. Паводле яе сьведчаньняў, здарэньне адбылося ў трамваі № 3.

На відэа выразна бачныя твары мужчынаў, якія бяруць удзел у зьбіцьці, а таксама твар прысутнага пры здарэньні кантралёра. Відаць таксама, што жанчыну б’юць па галаве, а мужчына, які выкінуў яе з трамвая, спрабуе ўдарыць яе нагой.

«Страшнае пачуцьцё агіды адчула я да гэтых жорсткіх людзей. Калі трохі раней людзі былі проста абыякавымі, то цяпер яны сталі яшчэ і больш агрэсіўнымі. Страшна і агідна», — прыводзіць словы аўтаркі відэа Тацяны onliner.by

Кіраўнік трамвайнага парку Алег Сінькевіч паведаміў Радыё Свабода, што яму нічога не дакладалі пра гэты інцыдэнт і камэнтароў для прэсы ён на дадзены момант ня мае.

Прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі відэа таксама ня бачыў.

«Праверка гэтага інцыдэнту магчымая, калі пацярпелы ці сьведка зьвернецца ў праваахоўныя органы. Прычым зрабіць гэта можна ня толькі пісьмовым зваротам, але і праз электронную пошту на сайце МУС. Можна паведаміць свае зьвесткі, прыкласьці відэа ці нават спасылку на інфармацыю ў электронным СМІ. Тады праваахоўныя органы абавязкова правядуць праверку».


Увага, ненарматыўная лексыка
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG