Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пачаўся суд над журналістам Андрэем Мялешкам


Андрэй Мялешка
Андрэй Мялешка

Журналіста-фрылансера Андрэя Мялешку вінавацяць у супрацы з замежным СМІ без адпаведнай акрэдытацыі. У два апошнія месяцы на Гарадзеншчыне па падобным артыкуле ўжо асуджаныя двое журналістаў.

Адпачатку ў судзе Мялешка хадайнічаў, каб яму далі магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі справы і заключыць дамову з адвакатам. Суд задаволіў ягоныя хадайніцтвы і перанёс разгляд справы на 3 чэрвеня.

Паводле Мялешкі, пратакол на яго склалі за матэрыял, які зьявіўся на сайце «Беларускага Радыё Рацыя», што трансьлюецца з Польшчы. Матэрыял датычыць адкрыцьця выставы ў гарадзенскім музэі.

Мялешка: «Я як фрылансер разьмяшчаў гэты матэрыял на адным з гарадзенскіх сайтаў. Чаму яго знайшлі на сайце „Радыё Рацыя“, мне цяпер цяжка сказаць. Але гледзячы на тое, як адбываліся суды над іншымі журналістамі, думаю, што мяне проста хочуць пазбавіць прафэсіі».

Позву Мялешку выпісалі на ўчорашні дзень, але даслалі па адрасе, дзе ён толькі прапісаны, а не пражывае. Таму сёньня судзьдзя Дзьмітры Кедаль накіроўваў да Мялешкі міліцыянта, каб даставіць у суд прымусова.

У судзе з гэтае нагоды Мялешка заявіў:

«Пасьля прыходу міліцыянта маёй жонцы стала дрэнна, а ў нас дзіця, якому год, і яе адвезьлі ў шпіталь. Няўжо нельга было разабрацца, тым болей што ўчора я праз тэлефон сказаў сакратару суду, што абавязкова зьяўляюся ў суд сёньня. Я буду скардзіцца на такія паводзіны правасудзьдзя».

На Гарадзеншчыне ў траўні адбываецца ўжо трэці суд над журналістам-фрылансерам. На пачатку красавіка на 30 базавых велічынь (чатыры з паловай мільёны) быў аштрафаваны сябра ГА «БАЖ» Алесь Дзянісаў — «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», то бок за супрацу з тэлеканалам «Белсат».

Па тым самым артыкуле за супрацу з тэлеканалам «Белсат» Карэліцкі раённы суд у траўні аштрафаваў на 30 базавых велічынь сябра БАЖ Алеся Залеўскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG