Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На наступным тыдні выйдзе кніга вершаў Генадзя Бураўкіна «Нагаварыцца з зоркамі», якую ўклаў Сяргей Шапран, а рэдагаваў Уладзімер Някляеў.

Генадзь Бураўкін пасьпеў перад сьмерцю патрымаць у руках сыгнальны экзэмпляр сваёй апошняй кнігі.


Апошнія два вершы з кнігі:

* * *
Вокладка кнігі
Вокладка кнігі
Раней я ўспамінаў вясну,
Чаромхавы дурман маленства,
Калі ўначы ня мог заснуць
Ад салаўінага шаленства.

Цяпер ня тое,
Што калісьці, —
Часьцей прыходзіць напамін
Пра шэпат залатога лісьця,
Нябесны жураўліны клін...
7.Х.2013 г.
Крыжоўка



* * *
Людміле Кашкурэвіч

У кватэры настылай
Я шукаю прытулку ў мальбе...
Мой адзіны,
Мой мілы,
Навучы мяне жыць безь цябе.

Я хаджу, як сьляпая,
Пераблытаўшы ночы і дні.
Мне цябе не хапае.
Ты хоць зрэдку мне ціха шапні.

Як набрацца мне сілы,
Каб ня згаснуць у чорнай журбе?
Мой адзіны,
Мой мілы,
Навучы мяне жыць безь цябе!..
Рукапіс аднаго апошніх твораў
Рукапіс аднаго апошніх твораў
XS
SM
MD
LG