Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку ў склепе баевікі ўтрымліваюць каля 80 закладнікаў


Прарасейскія баевікі ў Ванецку
Прарасейскія баевікі ў Ванецку

Узброеныя прарасейскія баевікі ўтрымліваюць каля 80 закладнікаў у склепе захопленай імі Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Пра гэтараспавёў Радыё Свабода былы раённы дэпутат Дзьмітрый Вярзілаў.

Паводле яго слоў, тыдзень таму ён быў затрыманы і кінуты на некалькі гадзін у падвал толькі за тое, што хацеў пагаварыць з прадстаўнікамі так званай «Данецкай народнай рэспублікі».

У падвале было вельмі цёмна, усё памяшканьне занята людзьмі, каля 80 чалавек, распавёў экс-дэпутат: «Людзі сядзяць галодныя, вады ім не даюць, як у карцэры. Цёмна, страшна, на галаву капае нейкая вада».

Дзьмітрый Вярзілаў кажа, што тыя некалькі гадзін, якія ён правёў у палоне, кардынальна зьмянілі яго стаўленьне да «ДНР». Паводле яго слоў, ён убачыў звычайны бандытызм. Былы раённы дэпутат Данецка ня выключыў, што частка закладнікаў трымаюць з мэтай атрыманьня выкупу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG