Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: Ананімус заблукаў у міліцыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гомельская актывістка кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Натальля Крывашэй зьвярнулася ў Гомельскую гарадзкую пракуратуру з заявай, каб міліцыя вярнула ёй забраныя пры затрыманьні рэчы — фотаапарат, флэш-карту, магніты на лядоўню, стужкі і маску Гая Фокса.

22 лютага каля знаку «Нулявы кілямэтар» Натальля Крывашэй разам зь сябрамі «Маладога фронту» Андрусём Цянютам і Станіславам Булам ладзілі акцыю салідарнасьці з Украінай — ушаноўвалі памяць ахвяраў Эўрамайдану. Міліцыя затрымала актывістаў, забрала пад пратакол згаданыя рэчы.

У красавіку суд Цэнтральнага раёну Гомеля прызнаў актывістаў вінаватымі ў «парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства» і вынес ім папярэджаньні.

І вось ужо тры месяцы гомельскія актывісты «Маладога фронту» ня могуць знайсьці й вярнуць свае рэчы, забраныя міліцыяй пры затрыманьні.

У Цэнтральным райаддзеле міліцыі, супрацоўнікі якога затрымлівалі актывістаў, заяўляюць, што забраныя рэчы разам з пратаколамі перададзеныя ў суд. У судзе ж гэта адмаўляюць: апрача пратаколаў, міліцыя ніякіх рэчаў не перадавала.

Натальля Крывашэй спадзяецца, што пракуратура разьбярэцца, хто і дзе карыстаецца фотаапаратам і гуляе з маскай Гая Фокса — у выглядзе бунтара Ананімуса, шырока вядомага сярод карыстальнікаў інтэрнэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG