Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытны саюз становіцца Эўразійскім з палітычным падтэкстам


Краіны-сябры Мытнага саюза пад кіраўніцтвам Масквы — Расея, Казахстан і Беларусь — маюць сёньня падпісаць пагадненьне аб пераўтварэньні гэтага аб’яднаньня на Эўразійскі эканамічны саюз. Саміт заплянаваны ўжо даўно, але цяперашнія падзеі вакол Ўкраіны кінулі цень на стварэньне саюза, які Крэмль называе эканамічным, а аглядальнікі — насамрэч палітычным.

Краіны-сябры Мытнага саюза пад кіраўніцтвам Масквы — Расея, Казахстан і Беларусь — маюць сёньня падпісаць пагадненьне аб пераўтварэньні гэтага аб’яднаньня на Эўразійскі эканамічны саюз. Саміт заплянаваны ўжо даўно, але цяперашнія падзеі вакол Ўкраіны кінулі цень на стварэньне саюза, які Крэмль называе эканамічным, а аглядальнікі — насамрэч палітычным.

Саміт у сталіцы Казахстана Астане павінен завяршыцца пагадненьнем, паводле якога цяперашні Мытны саюз мае стаць Эўразійскім эканамічным саюзам ўжо з пачатку наступнага года. Яго павінны скласьці цяперашнія сябры Мытнага саюза: Расея, Казахстан і Беларусь, але ўжо на больш глыбокім узроўні эканамічнай інтэграцыі.

Такая тэорыя. Практыка ж выглядае зусім інакш, кажа старэйшы аналітык Інстытута стратэгічных дасьледаваньняў Эўрапейскага зьвязу Ніку Папеску:
Гэта відавочна палітычны праект. З эканомікай там вельмі незразумела
«Гэта відавочна палітычны праект. З эканомікай там вельмі незразумела. Калі зірнуць на дынаміку гандлю паміж сябрамі Мытнага саюза, то ўбачыце, што за мінулы год гандаль паміж Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам зваліўся на 7 адсоткаў. Экспарт з Казахстана ў Расею падае ўжо два гады запар. У той жа час летась гандаль трох сябраў Мытнага саюза з Эўразьвязам вырас на 2,5 працэнта. Так што з многіх пунктаў погляду гандлёвыя адносіны Расеі ці Казахстана з Эўрапейскім зьвязам сталі здаравей, чым паміж імі самімі», — кажа экспэрт у інтэрвію Радыё Свабода.

У выніку рознагалосьсяў паміж сябрамі Мытнага саюза ў пагадненьні, якое павінны падпісаць у Астане, не хапае канкрэтыкі ў многіх вызначальных момантах, а яшчэ некаторыя пункты цалкам зьмянілі, кажа Радыё Свабода прафэсар юрыдычнага факультэта Ўнівэрсытэта Бірмінгема ў Вялікабрытаніі Рылка Драгнева-Люерз:
P пагадненьня цалкам выкінулі любыя згадкі пра наднацыянальных элемэнты, накшталт Эўразійскага парлямэнту
«Цікава, што вельмі шмат рэчаў вынесьлі з самога пагадненьня — іх павінны вызначыць у дапаўненьнях. Першая частка даволі агульная, а многія дэталі пакінутыя на дапаўненьні. А яшчэ вельмі цікава, што ў ходзе перамоваў з пагадненьня цалкам выкінулі любыя згадкі пра наднацыянальных элемэнты, накшталт „Эўразійскага парлямэнту“, відавочна, на патрабаваньні Нурсултана Назарбаева і Казахстана», — кажа аналітык.

Пляны падпісаць пагадненьне аб Эўразійскім эканамічным саюзе 29 траўня былі складзеныя задоўга да пачатку крызысу вакол Украіны. Але гэты крызіс ужо паўплываў на іх, зьвяртае ўвагу беларускі палітоляг Юры Чавусаў.

Паводле ягоных слоў, гэта было відаць яшчэ падчас папярэдняга саміту Мытнага саюза, які адбыўся ў Менску ў мінулым месяцы:

«Цяпер усе выдатна разумеюць, што за „круглым сталом“, дзе сядзяць тры прадстаўнікі, на самой справе сядзяць двое падначаленых і адзін кіраўнік».
За круглым сталом, дзе сядзяць тры прадстаўнікі, на самой справе сядзяць двое падначаленых і адзін кіраўнік
Пры гэтым палітоляг адзначае: «Эўразійскі саюз разглядалі проста як новую пляцоўку для дасягненьня пэўных кампрамісаў. Але цяпер, пасьля ўкраінскіх падзей, становіцца відавочна, што гэта не зусім адзіная прасторы перамяшчэньня тавараў і паслуг, што яна можа выявіцца адзінай прасторай перамяшчэньня „зялёных чалавечкаў“ або „ветлівых людзей“, і ў цэлым гэтая адзіная прастора вельмі канфліктагенная».

Яшчэ адным момантам украінскага крызысу, які ўплывае на цяперашні Мытны саюз і можа паўплываць на будучы Эўразійскі, зьяўляецца верагоднасьць шырокіх эканамічных санкцый сьвету супраць Расеі за яе ўмяшальніцтва ва Ўкраіну. Калі гэта адбудзецца, санкцыі непазьбежна паўплываюць і на эканомікі іншых сябраў такіх саюзаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG