Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг у падтрымку Ўкраіны Менгарвыканкам не дазволіў


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў
«Сёньня ля помніка Шаўчэнку а шостай гадзіне заплянаванае мерапрыемства».

Пра гэта паведамляецца ў адмове Менгарвыканкаму на заяўку Партыі БНФ аб правядзеньні мітынгу ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці і незалежнасьці Ўкраіны.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў прасіў менскія ўлады дазволіць правядзеньне мітынгу 28 траўня з 18 да 19.30 ля помніка Тарасу Шаўчэнку.

У лісьце за подпісам першага намесьніка старшыні Менскага выканаўчага камітэту Ігара Карпенкі паведамляецца, што правядзеньне мітынгу не дазволенае ў сувязі з тым што «на месцы перасячэньня вуліц Кісялёва і Старавіленскай, у Сьцяпанаўскім садзе каля помніка Тарасу Шаўчэнку, заплянаванае іншае мерапрыемства». Што гэта за «іншае мерапрыемства» — не ўдакладняецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG