Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чалавек-майка» Рубцоў: падвойны арышт, галадоўка, шпіталь


Юры Рубцоў у шпіталі
Юры Рубцоў у шпіталі

Пасьля 30 сутак арышту і галадоўкі ў зьняволеньні гомельскі актывіст Юры Рубцоў шпіталізаваны.

У гомельскім герыятрычным шпіталі Гомеля яго наведаў карэспандэнт Свабоды.

Пасьля падвойнага арышту ў Менску і Гомелі і 30 сутак галадоўкі 52-гадовы гомельскі грамадзкі актывіст Юры Рубцоў, якога неаднаразова перасьледавалі за тое, што ён прыходзіў на акцыі апазыцыі ў майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!», апынуўся ў шпіталі у рабочым пасёлку Касьцюкоўка ля Гомеля.

У шпітальнай палаце Юры Рубцоў заявіў карэспандэнту Свабоды:

«Са мною адбылося тое, што магло адбыцца зь любым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, які не спадабаўся таму ці іншаму міліцэйскаму начальніку. Патрапіўшы ў міліцыю, ён зьнікае — ні родным не паведамляюць, ні адвакату. Ёсьць парушэньне правоў чалавека у поўным сэнсе гэтага слова. Ніводзін грамадзянін Беларусі ад гэтага не застрахаваны».


Поўны тэкст інтэрвію з Юрыем Рубцовым, а таксама відэа — пазьней на нашым сайце.


Жонка Юрыя Рубцова Ядвіга ўчора распавяла карэспандэнту «Свабоды», што яе муж страціў за час галадоўкі 39 кіляграмаў.

«Ён ня еў цягам 30 дзён, чалавек памірае. У яго язвы. Калі чалавек выходзіць з канцлягера, вось так ён выглядае. Цяпер ён у шпіталі, яму хуткую выклікалі, як толькі мы яго знайшлі».

Сам спадар Рубцоў, кажа, што страціў меней, чым 39 кіляграм, але колькі ня ведае, бо дагэтуль яшчэ ня ўзважваўся.
Юрыя Рубцова выводяць з суду
Юрыя Рубцова выводяць з суду


Уначы 27 траўня Рубцова вызвалілі з гомельскага ізалятара часовага ўтрыманьня.

22 траўня суд Чыгуначнага раёну Гомеля пакараў яго пяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту, які дагэтуль адбыў у Менску 25 сутак арышту.

Паводле Рубцова, у апошні дзень адбыцьця пакараньня ў менскай турме на Акрэсьціна яго наведаў сьледчы і ў прысутнасьці адваката апытаў у сувязі з абразай судзьдзі суду Савецкага раёну Менску Кірыла Палулеха. 21 траўня, за некалькі гадзін да вызваленьня, яго прывезьлі на мікрааўтобусе з турмы ў пастарунак чыгуначнага вакзалу. У пастарунку ад яго патрабавалі падпісаць паперы, што ў яго няма прэтэнзіяў па канфіскаванай майцы. Актывіст падпісваць катэгарычна адмовіўся, і яго адпусьцілі.

Юры Рубцоў прыехаў цягніком у Гомель, і там яго затрымалі два супрацоўнікі АМАПу нібыта за непадпарадкаваньне і нецэнзурную лаянку. Пасьля складаньня пратаколаў «чалавека-майку» адвезьлі ў ізалятар, а потым у суд.

На знак пратэсту супраць міліцэйскага і судовага самаўпраўства «чалавек-майка» Юры Рубцоў абвясьціў галадоўку ў Гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Інтэрвію зь Юрыем Рубцовым на Чарнобыльскім шляху

Інтэрвію з Юрыем Рубцовым на Чарнобыльскім шляху
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:47 0:00

Як судзілі Юрыя Рубцова

Як судзілі Юрыя Рубцова
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:46 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG