Дытэр Граўман, старшыня Цэнтральнай рады габрэяў Нямеччыны, падкрэсьліў, што прадстаўнікі правых сіл з многіх эўрапейскіх краін з гэтага моманту становяцца чальцамі Эўрапейскага парлямэнту, дзе маюць намер ажыцьцяўляць свой антыэўрапейскі і экстрэмісцкі курс.
Граўман лічыць, што прыйшоў час дэмакратычным партыям процідзейнічаць курсу правых партый і адстойваць эўрапейскія каштоўнасьці. Кіраўнік габрэйскай суполбнасьці ў Нямеччыне адзначыў, што антысэмітызм стаў «бачнай рэальнасьцю» пасьля стрэлаў у Габрэйскім музэі ў Брусэлі ў мінулую суботу – тады ахвярамі нападу сталі чатыры чалавекі.
«Расізму і антысэмітызму няма месца ў Эўропе», – падкрэсьліў Дытэр Граўман.