Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр прэзыдэнцкай гонкі ва Ўкраіне Пятро Парашэнка заклікаў Беларусь рухацца ў бок дэмакратыі. Паводле папярэдніх дадзеных, Парашэнка перамагае ў першым туры.

Тым часам каля Данецку ідуць баі паміж сэпаратыстамі і ўкраінскімі ўрадавымі войскамі. У нашым эфіры гутарка з карэспандэнтам газэты «Новы час» Зьмітром Галко, які цяпер знаходзіцца ў Данецку.

Былую дырэктарку кандытарскай фабрыкі «Слодыч» Тацяну Селіх асудзілі на 3 гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў незаконным праслухоўваньні тэлефонных размоў сваіх падначаленых.

Як, на вашу думку, зьменяцца дачыненьні паміж Кіевам і Менскам пасьля выбараў? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

XS
SM
MD
LG