Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны экзіт-пол: Парашэнка перамагае ў першым туры (ЖЫВЫ БЛОГ)

25 траўня ва Ўкраіне адбываюцца пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Яўка высокая за выключэньнем акупаванага Крыма і Данбаса, дзе дзейнічаюць узброеныя баевікі.

20:05 25.5.2014
Паводле вынікаў нацыянальнага экзіт-полу (фонд “Дэмакратычныя ініцыятывы”, КМІС, Цэнтар Разумкова), Парашэнка атрымлівае 55,9% галасоў, Цімашэнка - 12,9, Ляшко - 8,0, Грыцэнка - 6,3, Цігіпка - 4,7, Добкін - 2,1, Багамолец - 1,9, Рабіновіч - 1,9, Цягнібок - 1,3, Сіманенка - 1,1, Яраш - 0,9.
19:23 25.5.2014
Тымчук: Батальён «Усход» — гэта звычайныя наёмнікі
18:18 25.5.2014
У Луганскай вобласьці затрымалі 14 чалавек за спробу тэракту
18:18 25.5.2014
У Славянску забілі італьянскага журналіста і расейскага дысыдэнта
17:49 25.5.2014

Парашэнка галасаваў у суправаджэньні сям’і


Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Пётар Парашэнка прыбыў на выбарчы ўчастак у кіеўскім доме афіцэраў з жонкай і чатырма дзецьмі. Парашэнка, кідаючы бюлетэнь, усклікнуў «Слава Ўкраіне» і перахрысьціў скрыню.
17:25 25.5.2014

Як галасавалі кандыдаты

17:15 25.5.2014
У Жытомірскай вобласьці найбольш пасіўна галасуе «беларуская» акруга
16:56 25.5.2014

Турчынаў: Выбары стабілізуюць Украіну


Адстаяўшы ў чарзе і прагаласаваўшы на адным з кіеўскіх участкаў старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны, выконваючы абавязкі прэзыдэнта Аляксандр Турчынаў заявіў, што пасьля абраньня прэзыдэнта Украіна будзе мець фактычна завершаную архітэктуру улады, што вельмі важна для стабілізацыі сытуацыі ў дзяржаве.
16:50 25.5.2014
Выбары ў Данецкай вобласьці актывізаваліся
16:34 25.5.2014
У Данецк прыбыў батальён «Усход» і пачаў страляць у паветра
16:33 25.5.2014

Олбрайт назірае за выбарамі ў Кіеве


Былая дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт і былы міністар замежных спраў Іспаніі Ана Палас, якія зьяўляюцца кіраўнікамі Міжнароднай місіі назіраньня за выбарамі ва Ўкраіне, на адным з участкаў у цэнтры Кіева.
16:32 25.5.2014
Вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай апэрацыі, таксама галасуюць

На 15 гадзін прагаласавалі каля 15% вайскоўцаў, якія бяруць удзел у антытэрарыстычныя апэрацыі ў Данбасе, паведаміў намесьнік начальніка Галоўнага каманднага цэнтра Ўзброеных сіл Украіны генэрал-маёр Аляксандар Размазьнін.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG