Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны экзіт-пол: Парашэнка перамагае ў першым туры (ЖЫВЫ БЛОГ)

25 траўня ва Ўкраіне адбываюцца пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Яўка высокая за выключэньнем акупаванага Крыма і Данбаса, дзе дзейнічаюць узброеныя баевікі.

16:27 25.5.2014
У Чарнігаве хочуць абраць прэзыдэнта ў адным туры
16:02 25.5.2014
У Берасьці таксама абіраюць прэзыдэнта Ўкраіны
Belarus - Voting in election of President of Ukraine in Brest, Consulate of Ukraine, 25May2014
Belarus - Voting in election of President of Ukraine in Brest, Consulate of Ukraine, 25May2014
16:00 25.5.2014

Яўка выбаршчыкаў на 15:00 — 39,32 працэнта


Цэнтравыбаркам Украіны паведаміў, што па стане на 15 гадзін склала 38,53.

Найбольшая яўка ў Львоўскай вобласьці — 46,45 працэнта, найменшая — у Данецкай — 9,11%, паведамляе Цэнтравыбаркам Украіны.
15:59 25.5.2014
Выбарцы ў Кіеве: «Сэрца парэзанае на шматкі»
15:01 25.5.2014

Пад Славянскам забіты італьянскі журналіст

МЗС Італіі пацьвердзіў факт гібелі італьянскага фатографа Андрэа Ракелі пад Славянскам (Данецкая вобласьць).
14:56 25.5.2014

Актывісты ў Луганску хочуць прагаласаваць «падпольна»

Участкі адкрыюць на некалькі гадзін і толькі для сваіх — прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў, праўкраінскіх партыяў і прадпрымальніцкіх супольнасьцяў.
14:52 25.5.2014

Мітынг сэпаратыстаў у Данецку. Шмат узброеных баевікоў

14:52 25.5.2014

У Данбасе тэрор супраць выбарцаў — МУС Украіны

На прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне назіраецца рэкордная яўка. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Станіслаў Рачынскі.

«Бачна, што мы перажываем небывала актыўныя выбары, — заявіў ён. — Ужо цяпер відаць, што яўка будзе нейкая рэкордная».

Рачынскі адзначыў, што супрацьлеглая сытуацыя назіраецца ў Данбасе, «дзе ідзе адкрыты тэрор у адносінах да ўдзельнікаў выбарчага працэсу». Ён адзначыў, што ў гэтым рэгіёне выбары праходзяць фактычна «ў стане вайны».
14:51 25.5.2014

Чаму ў Данецку не адкрыўся ніводзін выбарчы ўчастак?

Галоўны рэдактар «Новостей Донбасса»: Як толькі адчыняецца ўчастак, тэрарысты пачынаюць страляць.
14:07 25.5.2014

Данецк: Памітынгавалі і пайшлі граміць

У цэнтры Данецку, на плошчы Леніна, прайшоў мітынг супраць правядзеньня выбараў прэзыдэнта. У іх бралі ўдзел каля дзьвюх тысяч чалавек, якія прыйшлі з георгіеўскімі стужкамі, сьцягамі Расеі і гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР).
14:06 25.5.2014

«Дабрапольле — куточак сапраўднай Украіны ў Данбасе»

Беларускі журналіст Зьміцер Галко ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне знаходзіцца ў Данецкай вобласьці. Зьміцер падзяліўся уражаньнямі ад ўбачанага са Свабодай.
13:58 25.5.2014

Парашэнка і Цімашэнка прагаласавалі і заявілі пра свае прыярытэты

Кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Пятро Парашэнка і Юлія Цімашэнка, якія лічацца лідэрамі выбарчай кампаніі, прагаласавалі на выбарах і зрабілі заявы для прэсы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG